Экс-фізрук і экс-кіраўнік ЦАР па лёгкай атлетыцы Чыгір стаў старшынём «Дняпра»
Беларускі спецыяліст Дзмітрый Чыгір прызначаны старшынём «Дняпра» (Д2).
Чыгір мае вышэйшую адукацыю, якую атрымаў у МДУ ім. А.Куляшова на факультэце фізічнага выхавання.
Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў выкладчыкам фізічнай культуры. З верасня 2010 года па ліпень 2015-ы працаваў інструктарам-метадыстам у Магілёўскай абласной СДЮШАР №1.
З ліпеня 2015-га па сакавік 2017 г. займаў пасаду намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці УА «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву».
З сакавіка 2017 па верасень 2018 года працаваў намеснікам дырэктара ўстановы «Магілёўскі абласны спартыўны клуб «Спартак ФПБ».
Апошняе месца працы – ЦАР па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту (СК «Алімпіец), дзе ён займаў пасаду дырэктара з верасня 2018 года.