Усе навіны

«Порту» дамовіўся пра новы кантракт з 17-гадовым Радрыгу Морай, сума адступных – 70 млн еўра

«Порту» ўзгадніў новы кантракт з атакуючым паўабаронцам Радрыгу Морай, паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Паводле інфармацыі крыніцы, сума адступных за 17-гадовага партугальца будзе складаць каля 70 мільёнаў еўра.

Кантракт будзе разлічаны да лета 2030 года, афіцыйна пра падпісанне дамовы абвесцяць у траўні.

Мора знаходзіцца ў структуры «Порту» з 9 гадоў. У бягучым сезоне ён забіў 9 мячоў і аддаў 3 асісты у 32 матчах. Статыстыка тут.