Усе навіны

Томас Мюлер: «Ван Гал хацеў забраць мяне ў Англію»

Нападаючы «Баварыі» Томас Мюлер распавёў пра сваю любоў да клуба.

Раней 35-гадовы немец аб'явіў, што пакіне клуб у канцы сезона.

«Баварыя» – гэта неверагодны клуб для мяне, і на самой справе я ніколі не хацеў сыходзіць адсюль.

Канешне, былі моманты, калі нешта ішло не так. Напрыклад, мой былы трэнер Луі ван Гал хацеў забраць мяне ў Англію. Але тады я гэтага не зрабіў – і вось, пасля ўсіх гэтых гадоў, я да гэтага часу тут і адчуваю сябе добра», – сказаў Мюлер.

У гэтым сезоне Мюлер забіў 6 мячоў і аддаў 6 асістаў у 40 матчах на клубным узроўні. Падрабязная статыстыка тут.