Усе навіны

Футбаліст з ПАР Сінамандла Зондзі памёр пасля таго, як страціў прытомнасць на размінцы перад матчам

Абаронца паўднёваафрыканскага «Дурбан Сіці» Сінамандла Зондзі памёр пасля таго, як упаў на размінцы перад матчам, піша ESPN.

22-гадовы гулец быў дастаўлены ў бальніцу, а пасля таго, як у перапынку матча паведамілі, што Зондзі памёр, матч быў адменены.

Сінамандла дэбютаваў у прафесійным футболе ў верасні 2021-га. У гэтым годзе ён быў асноўным гульцом «Дурбан Сіці», які ідзе першым у турнірнай табліцы і прэтэндуе на выхад у вышэйшую лігу ПАР.