Усе навіны

Вардзі ўлетку пакіне «Лестэр», ён правёў у камандзе 13 сезонаў

Форвард «Лестэра» Джэймі Вардзі пакіне клуб у канцы сезона, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«Лестэр» датэрмінова вылецеў у Чэмпіёншып. Каманда набрала 18 ачкоў у 33 матчах і займае 19 месца.

38-гадовы нападаючы далучыўся да «Лестэру» ў 2012 годзе. Разам з камандай ён выйшаў у АПЛ, а затым стаў чэмпіёнам Англіі, выйграў Кубак краіны і Суперкубак Англіі.

30 чэрвеня кантракт англічаніна з клубам завяршаецца. Ён стане свабодным агентам.