Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі па пляжным футболе Рабко пра адмену спарынгаў з Расіяй: «Не было сэнсу ахвяраваць сабой»

Футбаліст зборнай Беларусі па пляжным футболе Анатоль Рабко распавёў, чаму было прынята рашэнне аб адмене таварыскіх матчаў з Расіяй.

– Наша зборная павінна была правесці таварыскія матчы са зборнай Расіі, але ў апошні момант яны былі адмененыя. Што адбылося?

– Я так разумею, у нас былі некаторыя кадравыя праблемы, у сувязі з хваробай пары гульцоў. Міша Аўгустаў, яшчэ пара гульцоў не зусім сябе добра адчувалі, таму ў гэтых матчах не было асаблівага сэнсу. Усе разумелі, што ў такім матчы напал барацьбы будзе залімітавы і гуляць шасцю гульцамі ня слушна. Расія – трохразовы чэмпіён свету, настройвацца на такія гульні яны будуць сур'ёзна. Не было сэнсу ахвяраваць у такой сітуацыі сабой. Федэрацыя і трэнерскі штаб прынялі такое рашэнне.

Гэта яшчэ і перыяд такі: пераход ад зімы да вясны. Сустракаліся з хлопцамі з расійскай зборнай. У іх таксама некаторыя і пакашлівалі, нічога страшнага тут не адбылося. Галоўнае, каб цяпер усё было добра. Так, даўно ні з кім мы не спарынгаваліся, але, паверце, у нас на трэніроўках добрыя спарынгі. У нас дзве паўнавартасных пяцёркі і два добрых брамніка.

Таму адсутнасць спарынгаў – не праблема. Вельмі не хацелася б траўмаў, – сказаў Рабко.