Усе навіны

Бярнарду Сілва: «Без крыўд для іншых, але для мяне дэ Бруйнэ – найлепшы гулец у гісторыі «Ман Сіці»

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Бернарду Сілва падзяліўся думкамі пра сыход гульца каманды Кевіна дэ Бруйнэ пасля заканчэння сезона.

«Частка душы гэтай каманды сыходзіць. Гэта сумна. Для нас гэта цяжка, мы хацелі, каб ён застаўся.

Без крыўд для іншых, але для мяне ён найлепшы гулец у гісторыі «Манчэстэр Сіці». Адзінае, што мы можам яму сказаць – гэта дзякуй і пажадаць усяго найлепшага.

Фінальная трэць поля... Ён бачыць тое, што іншыя гульцы не заўважаюць, але асабліва спрабуе тое, на што іншыя гульцы не рашаюцца. Табе патрэбны такія асаблівыя гульцы, якія робяць тое, чаго ніхто не чакае, калі ты хочаш змагацца за вялікія трафеі.

І ён быў адной з галоўных прычын, чаму мы дабіліся так шмат за апошнія восем сезонаў», – сказаў Сілва.

Кевін выступае за «Ман Сіці» з лета 2015 года пасля пераходу з «Вольфсбурга» за 76 млн еўра. Разам з клубам ён выйграў 18 трафеяў. Статыстыку гульца можна знайсці тут.