Усе навіны
Вiдэа

Мігаль – пасля 2:0 над «Слуцкам»: «У даўгу перад заўзятарамі БАТЭ. Трыа легіянераў спрацавала»

Галоўны трэнер БАТЭ Іван Мігаль падзяліўся меркаваннем пра матч са «Слуцкам» (2:0) у 6-м туры ЧБ.

– Мы ў даўгу перад нашымі заўзятарамі. Ужо трэцюю гульню гуляем тут, на «Гарадскім». Ніяк не маглі перамагчы, але цяпер нам гэта ўдалося.

Думаю, па гульні мы заслужылі перамогу. Стварылі больш галявых момантаў. Ну, і трыа нашых легіянераў спрацавала, – сказаў Мігаль.