Усе навіны

У Та ёсць вусная дамоўленасць пра пераход ў «Барселону»

Паводле інфармацыі журналіста Sky Sport Фларыяна Плетэнберга, цэнтральны абаронца «Баера» Джонатан Та ўжо некалькі тыдняў мае з «Барселонай» вусную дамоўленасць пра трансфер летам.

Раней 29-гадовы немец паведаміў, што пакіне «Баер» па завяршэнні сезона – ён не дамовіўся пра новы кантракт з клубам.

Як паведамляе крыніца, трансфер у каталонскі клуб не можа быць завершаны на дадзеным этапе. Паміж бакамі пакуль нічога не падпісана.

За Та таксама сочаць «Рэал» і «Баварыя». Варыянт з мадрыдцамі можа быць актуальным, калі ўлетку каманду ўзначаліць цяперашні трэнер «Байера» Хабі Алонса. Гульца і трэнера звязваюць шчыльныя адносіны.

У бягучым сезоне Тая забіў 3 мячы ў 44 матчах. Статыстыка тут.