Усе навіны

Вячаслаў Вашкевіч: «Спадзяюся, з Гаявым нічога сур'ёзнага»

Трэнер «Арсенала» Вячаслаў Вашкевіч распавёў пра стан гульца каманды Максіма Гаявога.

– Што з Гаявым, якога прыйшлося вымушана замяніць яшчэ ў першым тайме ў матчы са «Славіяй» (1:1)?

– Пакуль няма. Там быў стык, трэба рабіць рэнтген, мусіць. Пачуць інфармацыю ад лекараў. Спадзяюся, нічога сур'ёзнага, і хутка ён пачне трэніравацца, – сказаў Вашкевіч.