Чэмпіянат Казахстана: Гол Грамыкі дапамог «Кайрату» абгуляць «Табол» Сігневіча, «Туран» Жукоўскага саступіў «Ардабасы» і іншыя матчы
26-27 красавіка прайшлі матчы 6-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускіх футбалістаў.
26 красавіка
«Жэніс» Сяргея Ігнатовіча згуляў унічыю з «Акжэтпесам» (1:1). Беларус адгуляў матч цалкам.
«Жэтысу» Максіма Ковеля разгромна саступіў «Ялімаю» (0:3) Мікіты Корзуна і Яўгена Бярозкіна. Ковель правёў усю гульню на замене, Корзун адыграў поўны матч, Бярозкін не патрапіў у заяўку.
«Актабэ» в.а. галоўнага трэнера Вячаслава Ляўчука выйграла ў «Улытау» (1:0).
«Астана» Макса Эбонга абыграла «Атырау» Мікіты Капленкі (2:1). Макс Эбонг правёў на полі ўвесь матч, а Мікіта Капленка застаўся ў запасе.
27 красавіка
«Туран» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Васіля Соўпеля, Ігара Стасевіча і Руслана Юдзянкова саступіў «Ардабасы» (0:1). Усе беларусы правялі поўны матч, але не адзначыліся выніковымі дзеяннямі.
«Кайрат» Аляксандра Мартыновіча і Валерыя Грамыкі выйграў у «Табола» (2:1) Мікалая Сігневіча. Грамыка вызначыўся голам і правёў поўны матч, Мартыновіч таксама адыграў усю гульню, Сігневіч з'явіўся на полі на 46-й хвіліне.