РПЛ: Хімкі» Капленка згулялі ўнічыю з «Акронам», «Крылы Саветаў» Пячэніна абыгралі «Арэнбург» без Мартынава і іншы матч
З 25 па 27 красавіка праходзяць матчы каманд з беларускімі легіянерамі ў 26-м туры чэмпіянату Расіі.
25 красавіка
«Дынама» Махачкала Кірыла Зіновіча саступіла «Краснадару» (2:3). Беларус выйшаў на поле на 78-й хвіліне і на 86-й адзначыўся голам.
26 красавіка
«Дынама» Масква Андрэя Кудраўца і «Зеніт» падзялілі ачкі (1:1). Беларус не трапіў у заяўку.
«Ніжні Ноўгарад» Віктара Ганчарэнкі абыграў «Ахмат» (1:0).
ЦСКА Арцёма Шуманскага выйграў у «Спартака» (2:1). Беларус правёў усю гульню на замене.
27 красавіка
«Крылы Саветаў» Кірыла Пячэніна абыгралі «Арэнбург» Цімафея Мартынава (2:0). Мартынаў застаўся па-за заявай, Пячэнін правёў на полі ўвесь матч, але не адзначыўся выніковымі дзеяннямі.
«Хімкі» Кірылы Капленкі згулялі ўнічыю з «Акронам» (2:2). Беларус правёў увесь матч на замене.
«Факел» Антона Кавалёва сустрэнецца з «Рубінам».