Ігар Кавалевіч: «Не ведаю, адкуль ходзяць чуткі пра тое, што Клачкова збіраюцца выганяць з «Нёмана»
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў чуткі пра незадаволенасць гульнёй вінгера Юрыя Клачкова.
– Ходзяць чуткі, што вы незадаволеныя Юрыем Клачковым. Ледзь не з каманды выганяеце. Але пры гэтым гулец з'явіўся на полі. Развееце гэтыя чуткі?
– Зраблю гэта тады, калі Клачкова не будзе ў камандзе. Яму цяжка перабудавацца пасля Дняпра» на нашу гульню. Юрый – добры футбаліст. Не ведаю, адкуль ходзяць чуткі, што гульца збіраюцца выганяць з клуба. Клачкову трэба час для адаптацыі. Думаю, яшчэ пройдзе тры-чатыры туры і ён арганічна ўпішацца ў наш склад. У Юры былі добрыя гульні: у Кубку Беларусі супраць мінскага «Дынама» і ў Вышэйшай лізе з «Маладзечна». Пробліскі ёсць. Хацелася б, каб яны сталі сталымі. Думаю, усё атрымаецца ў футбаліста, – сказаў Кавалевіч.