Усе навіны

Трэнер брэсцкага «Дынама» Кісляк: «Мы самі пакуль не ведаем, якая ў нас будзе пікавая форма»

Трэнер брэсцкага «Дынама» Сяргей Кісляк ацаніў матч супраць «Нёмана» (1:0) у 6-м туры ЧБ.

– Добрая гульня з мужчынскай барацьбой. Ні мы, ні «Нёман» не хацелі саступаць. Можа, галявых момантаў было не так шмат – што ў нас, што ў суперніка. Але, мне падаецца, гульня атрымалася добрай і дынамічнай. У «Нёмана» былі моманты, у нас таксама, але мы свае шанцы выкарыстоўвалі, а яны – не.

– Брэст добра правёў апошнія матчы. Наколькі каманда блізкая да сваёй пікавай формы?

– Мы самі пакуль не ведаем, якая ў нас будзе пікавая форма. Хлопцы вельмі добра працуюць на трэніроўках, і я ўпэўнены, што яны будуць прыбаўляць з кожным днём, – сказаў Кісляк.