Чалядзінскі пра разгром ад «Дынама» Мінск: «Вельмі шмат нявымушаных памылак, якія мы не павінны дапускаць на такім узроўні»
Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі пракаментаваў разгромнае паражэнне ад мінскага «Дынама» (1:4) у матчы 6-й вышэйшай лігі.
«Добры матч, стадыён і футбольнае надвор'е. На жаль, не дабіліся выніку, якія хацелі, прайгралі. У футболе – хто менш дапусціць памылак, той выйграе матч. На жаль, сёння мы дапусцілі вельмі шмат памылак, менавіта нявымушаных, якія мы не павінны дапускаць на такім узроўні. Гэта і момант з першым голам, а таксама з другім, дзе мы прайгралі адзінаборства, якое ў цэнтры поля не мелі права прайграваць.
І, канешне, ключавы момант – гэта трэці гол, калі мы пасля свайго кутняга прымудрыліся зарабіць пенальці. Ну, а потым ужо зразумела, што было цяжка нам сабрацца, хаця мы спрабавалі яшчэ нешта зрабіць», – сказаў Чалядзінскі.