Усе навіны

Слот – першы нідэрландскі трэнер, які выйграў АПЛ, шосты – які зрабіў гэта ў дэбютным сезоне ў клубе

1

Арнэ Слот стаў першым нідэрландскім трэнерам, які выйграў АПЛ.

46-гадовы коўч зрабіў гэта з «Ліверпулем», за 4 туры да завяршэння сезона.

А абаронца «Ліверпуля» Вірджыл ван Дэйк – першы нідэрландскі гулец, які выйграў АПЛ у статусе капітана каманды.

Слот узначаліў каманду летам 2024 года. Ён стаў шостым трэнерам, які выйграў тытул АПЛ у сваім першым сезоне ў клубе.

Раней гэта ўдавалася Жазэ Маўрынью, Карла Анчалоці, Антоніа Контэ (усе – з «Чэлсі»), Мануэлю Пелегрыні («Манчэстэр Сіці») і Клаўдзіа Раньеры («Лестэр»).

BeJL@Rus
Слот выиграл АПЛ потому что Клопп создал команду не на один сезон! Арне ничего не ломал, а продолжил играть в тот футбол который создал Юрген Клопп
Адказаць
0