Усе навіны

Новы стадыён у Мінску адкрыюць матчам Беларусь U-21 – Кітай U-22

«Трыбуне» ўдалося даведацца, якія каманды згуляюць у матчы адкрыцця «нацыянальнага стадыёна» ў Мінску.

Там 7 чэрвеня моладзевая зборная Беларусі правядзе спарынг з Кітаем U-22.

Нагадаем, раней першы намстаршыні АБФФ Андрэй Васілевіч заявіў, што «першая сустрэча на арэне пройдзе да 10 чысла са зборнай Кітая». Аднак першая зборная Кітая 5 і 10 чэрвеня гуляе матчы адбору ЧС-2026, а першая зборная Беларусі 5 чэрвеня правядзе спарынг з Казахстанам на стадыёне «Дынама», а 10 альбо 12 чэрвеня на новай арэне згуляе з Расіяй.

Нагадаем, «нацыянальны стадыён» пабудаваны сіламі Кітая. Краіна выдзеліла на праект 235 мільёнаў долараў – паводле інсайдаў, на ўмовах звязанага крэдыту.