Усе навіны

Жаночая ЛЧ, паўфінал: «Барселона» двойчы абыграла «Чэлсі» з лікам 4:1, «Арсенал» прайшоў «Ліён» з агульным вынікам 5:3

27 красавіка адбыліся матчы ў адказ 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў сярод жанчын.

Па выніках двухматчавага супрацьстаяння «Барселона» адолела «Чэлсі» з агульным лікам 8:2. У абодвух матчах футбалісткі каталонскага клуба святкавалі перамогу з аднолькавым лікам – 4:1.

У другой паўфінальнай пары двухматчавае супрацьстаянне паміж «Ліёнам» і «Арсеналам» завяршылася з агульным лікам 5:3 на карысць футбалістак «кананіраў».

У першым матчы ў Лондане гульцы «Ліёна» атрымалі выязную перамогу з лікам 2:1, але ў матчы ў адказ на сваім полі прайгралі – 1:4.

Фінал паміж «Барселонай» і «Арсеналам» будзе згуляны 25 траўня ў партугальскім Лісабоне на стадыёне «Жазэ Алваладэ», дзе свае хатнія матчы праводзіць «Спортынг».

Ліга чэмпіёнаў

Жанчыны

Паўфіналы

Матчы ў адказ

27 красавіка

«Чэлсі» – «Барселона» – 1:4 (першы матч – 1:4)

Галы: 0:1 – Банамаці (25), 0:2 – Паёр (41), 0:3 – Піна (43), 0:4 – Сальма (90), 1:4 – Каптэйн (90+1).

«Ліён» – «Арсенал» – 1:4 (першы матч – 2:1)

Галы: 0:1 – Эндлер (аўтагол, 5), 0:2 – Кальдэнтэй (45+1), 0:3 – Руса (46), 0:4 – Форд (63), 1:4 – Думарай (81).