Усе навіны

Гутар пабіў рэкорд Бушмы па колькасці матчаў на вышэйшым узроўні сярод варатароў

Матч з мінскім «Дынама» (4:1) у 6-м туры стала для галкіпера «Мінска» Аляксандра Гутара 423-й гульнёй на вышэйшым узроўні ў кар'еры.

Для падліку ўлічваюцца паядынкі чэмпіянатаў вышэйшых дывізіёнаў, Кубкаў і Суперкубкаў розных краін, еўракубкаў, гульні зборнай, алімпійскай і маладзёжнай каманд.

Такім чынам, па гэтым паказчыку сярод варатароў Гутар абышоў Уладзіміра Бушму, у якога на рахунку 422 сустрэчы.

У топ-10 таксама ўваходзяць Юрый Жаўноў – 414, Аляксандр Суліма – 389, Андрэй Гарбуноў – 377, Валерый Шанталосаў – 362, Сяргей Верамко – 357, Сяргей Чэрнік – 349, Аляксандр Федаровіч – 322 і Уладзімір Гаеў – 318.