Усе навіны

Арнэ Слот: «У мінулым сезоне Клоп паказаў, якім выдатным чалавекам ён з'яўляецца, прадставіўшы мяне»

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Арнэ Слот пасля заваявання чэмпіёнскага тытула АПЛ выказаў словы падзякі былому трэнеру каманды Юргену Клопу.

«Гэта цудоўнае адчуванне. Я не думаю, што хачу шмат гаварыць. Адзінае, што зараз хачу зрабіць – гэта выказаць сваю падзяку Юргену Клопу», – сказаў Слот у інтэрв'ю клубнай прэс-службе.

Пасля ў каментары для BBC 46-гадовы нідэрландскі спецыяліст заявіў, што неаднаразова на працягу гэтага сезона размаўляў з Клопам.

«Я на 99, 9% упэўнены, што калі я вазьму тэлефон, то там будзе паведамленне ад Юргена.

На працягу сезона ў нас было так шмат момантаў, калі мы размаўлялі. Думаю, у мінулым сезоне ён паказаў, якім выдатным чалавекам ён з'яўляецца, прадставіўшы мяне.

Але найважнейшым было тое, што ён пакінуў пасля сябе каманду, здольную выйграць трафей», – сказаў Слот.

57-гадовы немец узначальваў «Ліверпуль» з кастрычніка 2015-га па чэрвень 2024 года. Трэнерскую кар'еру Клопа можна паглядзець тут.