Усе навіны

Захар Волкаў: «Не вельмі добра ў Расіі адчуваў сябе ў маральным плане»

Падпісант рэжымнага ліста, абаронца «МЛ Віцебск» Захар Волкаў падзяліўся меркаваннем пра вяртанне ў Беларусь.

– Вы вярнуліся ў чэмпіянат Беларусі. Як сябе адчуваеце пасля гульні на ўсё-такі больш высокім узроўні?

– Вельмі добра. Толькі станоўчыя эмоцыі. Мяне добра прынялі ў камандзе, я рады, што аказаўся тут. І мая сям'я таксама, і родныя, блізкія – усе радыя гэтаму. Вярнуліся з добрым настроем.

Самае галоўнае, што я сябе адчуваю добра маральна. Вакол мяне добрыя людзі, усе задаволены. Для мяне гэта самае галоўнае.

Таму што быў такі момант – я не вельмі добра ў Расіі адчуваў сябе ў маральным плане. Не, з гульнявымі аспектамі гэта не звязана – былі іншыя нюансы. А цяпер я вярнуўся дадому – і ў мяне ўсё добра, – сказаў Волкаў.