Усе навіны

Клоп павіншаваў «Ліверпуль» з чэмпіёнствам

Былы трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп павіншаваў каманду з перамогай у чэмпіянаце Англіі.

«Супер удзячны за мінулае, супер, супер шчаслівы за сучаснасць і вельмі пазітыўны ў адносінах да будучыні! Віншую — YNWA», — напісаў Клоп у інстаграме.

«Ліверпуль» датэрмінова забяспечыў сабе чэмпіёнства пасля перамогі над «Тотэнхэмам».

Юрген Клоп трэніраваў каманду з 2015 па 2024 год. Разам з клубам ён заваяваў 8 трафеяў.