Усе навіны

«Дзяржтрэнер» Качура: «Біёнчык выпраўляецца – мае зносіны з Юрэвічам. Бо раней слухаў малодшага і старэйшага Мустыгіных»

Беларускі спецыяліст Пётр Качура падзяліўся меркаваннем пра галоўнага трэнера «Славіі» Івана Біёнчыка.

Легенда мінскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін памёр у 2023 годзе, яго ўнука футбольнага трэнера Артура Мустыгіна рэжым прысудзіў да трох гадоў «хіміі».

– Біёнчык паволі выпраўляецца. Пачынае слухаць вопытных трэнераў. Ведаю, што ў міжсезонне ён мае зносіны з вельмі дасведчаным і аўтарытэтным трэнерам. Гэта Анатоль Іванавіч Юрэвіч (спецыяліст забанены АБФФ на 5 гадоў за махінацыі – Tribuna.com). І паглядзіце: з фізічнай падрыхтоўкай парадак, траўматызм мінімальны.

Бо раней я ведаю, каго слухаў.

– Нават так.

– Малодшага і старэйшага Мустыгіных, якія раілі яму, як трэніраваць, – сказаў Качура ў эфіры праграмы «На грани фола».