Усе навіны

Качура – пра «Дынама»: «Многім не спадабалася тое, што было на базе пасля «Славіі». Функцыянальна каманда дадала. Над гэтым нехта папрацаваў»

«Дзяржтрэнер» Пётр Качура распавёў пра тое, як прыняў удзел у «назіранні» за трэніроўкамі мінскага «Дынама».

– Быў няпросты момант пасля паражэння ад «Славіі». Не магу ўсяго расказаць.

Але на базе была рэакцыя. Многім гэта не спадабалася. Затое ў каманды з'явілася нейкая спартыўная злосць. Гэта трэба было рабіць.

Нарэшце «Дынама» гуляе ў сваім стылі. Функцыянальна каманда вельмі дадала. І над гэтым нехта сур'ёзна папрацаваў. Калі што, і я ў гэтым браў удзел. Функцыянальна футбалісты не былі гатовы.

Патрапілі ў яму з Мазыром. А асноўны план вывесці каманду на пік да еўракубкаў, – сказаў Качура ў эфіры праграмы «На грани фола».