Усе навіны

Дзмітрый Сялюк: «Бянтэжыць любоў Мігаля да свайго Шарлюшы. Ён будзе гуляць да траўмы. Хоць Каргба ад гэтага толькі лепш»

Расійскі агент Дзмітрый Сялюк падзяліўся меркаваннем пра матч 6-га тура ЧБ, у якім БАТЭ абыграў «Слуцк» (2:0).

Нагадаем, Сялюк з'яўляецца агентам некаторых легіянераў барысаўчан.

– Я Мігаля раскрытыкаваў, і ў гульні са «Слуцкам» ён зрабіў так, як я і сказаў. У гэтым плюс Мігалю, ён пачуў крытыку і паставіў Раяна і Каргба ў стартавы склад. Гэта трэба было зрабіць ужо даўно – і адразу 2:0.

Упэўнены, калі б ён іх па ходзе матча не памяняў, то лік мог быць больш. Яны разумеюць футбол, разумеюць адно аднаго.

Мігаль, дай ім гуляць. Не, выходзіць Шарль... Мяне да гэтага часу бянтэжыць гэта каханне. Галоўны трэнер заўсёды ставіць у склад свайго Шарлюшы, каб той хоць нейкае дзеянне зрабіў.

Відаць, трэнерскі штаб хоча перад прэзідэнтам замазацца, чаму яны ўзялі яго, калі мінскае «Дынама» адмовілася. Шарль будзе гуляць да таго часу, пакуль не атрымае траўму, хоць Каргба лепш, – сказаў Сялюк.