Вільям Саліба: «Рос на гульні Анры. І падумаць не мог, што буду гуляць за «Арсенал»
Абаронца «Арсенала» Вільям Саліба падзяліўся ўражаннямі ад выступаў у складзе лонданскага клуба.
«Я рос на гульні Анры. Часцей глядзеў асобныя відэа, чым поўныя матчы, бо ў нас не паказвалі Прэм'ер-лігу. Часам мне шанцавала – атрымоўвалася паглядзець гульні «Арсенала» ў Лізе чэмпіёнаў.
З гэтага ўсё і пачалося – з Анры і відэа. Вось тады я і палюбіў гэты клуб. Я і падумаць не мог, што калі-небудзь буду гуляць за «Арсенал», але так часам складваецца лёс.
Мне прыйшлося шмат працаваць і прайсці праз некалькі даволі складаных перыядаў. Сёння я вельмі шчаслівы – атрымліваю асалоду ад кожнага матча і люблю гэты клуб.
Хачу выйграваць тытулы. Пакуль што ўсё ідзе добра, але адзінае, чаго не хапае – гэта трафеі. Хачу выйграць некалькі буйных трафеяў. Менавіта дзякуючы ім людзі будуць памятаць цябе нават праз 20 гадоў», – сказаў Саліба.