Усе навіны

У Шатландыі забаранілі трансгендэрным жанчынам гуляць у жаночы футбол пасля рашэння Вярхоўнага суда

Шатландская футбольная асацыяцыя (SFA) прыняла рашэнне забараніць трансгендэрным жанчынам удзел у жаночых футбольных спаборніцтвах. Гэта стала рэакцыяй на нядаўняе рашэнне Вярхоўнага суда Вялікабрытаніі па трактоўцы паняцця «біялагічны пол» у Законе пра роўнасць.

SFA ужо абнаўляе правілы, якія раней дазвалялі трансгульцам удзельнічаць у матчах на аснове індывідуальнай ацэнкі ўзроўню тэстастэрону. Цяпер будзе ўведзена поўная забарона. Трансжанчыны змогуць выступаць у мужчынскіх камандах або ў Лізе адзінства, якая застаецца адкрытым для ўсіх.

На фоне гэтага кроку ціск расце і на Футбольную асацыяцыю Англіі (FA), якая цяпер кансультуецца з юрыстамі. Былы кіраўнік FA лорд Трысман назваў рэакцыю FA «грэбаваннем да закона» і заклікаў да неадкладных змен.