Усе навіны

Флік устрымаўся ад каментароў наконт новага кантракту з «Барселонай»: «Цяпер не час»

Галоўны трэнер «Барселоны» Ханс-Дзітэр Флік не стаў пацвярджаць чуткі пра падаўжэнне кантракта з клубам да 2027 года.

Раней СМІ паведамлялі, што нямецкі настаўнік узгадніў новую дамову на палепшаных умовах, аднак сам Флік не спяшаўся рабіць афіцыйныя заявы.

«Думаю, што застануся трэнерам і ў наступным сезоне – у мяне кантракт да 2026-га.

Я ўжо казаў, што вельмі шчаслівы тут і мне падабаецца працаваць у гэтым клубе. Але цяпер не час для падобных размоў. Мы павінны засяродзіцца на мэтах і камандзе», – пракаментаваў сітуацыю трэнер.