Усе навіны

Дзмітрый Сялюк: «Думаю, брэсцкае «Дынама» будзе ў тройцы прызёраў ЧБ»

Футбольны агент Дзмітрый Сялюк лічыць, што брэсцкае «Дынама» ўвойдзе ў тройку прызёраў па выніках сезона чэмпіянату Беларусі.

– Згодны са словамі Сяднёва пасля матчу. У Берасця раней былі гульні і лепш, але не было выніку. У сустрэчы з «Нёманам» – наадварот. Але ў любым выпадку, для «Дынама» гэта важная перамога. Яна надасць упэўненасці гульцам. Таму што калі на старце яны пачалі губляць ачкі, усе іх крытыкавалі разам з Сяднёвым. Але гэта добры і пісьменны трэнер. Думаю, Брэст будзе ў тройцы прызёраў. «Нёман» жа прывучыў нас, што ён заўсёды змагаецца за месца ў тройцы, з прэтэнзіяй на чэмпіёнства. Ды і ведаеце, бывае, што матчы з канкурэнтамі не так важныя, як сабраць ачкі з маленькіх клубаў, – сказаў Сялюк.