Морган Роджэрс – сярод трансферных мэт «Чэлсі»
«Чэлсі» сур'ёзна зацікавіўся 22-гадовым атакуючым паўабаронцам «Астан Вілы» Морганам Роджэрсам.
Як паведамляе Independent, «сінія» шукаюць новыя варыянты для перабудовы атакі і бачаць у Роджэрсе гульца, здольнага дадаць дынамікі і крэатыву ў апошняй трэці поля.
У «Астан Вілі» не хаваюць, што Роджэрс з'яўляецца часткай доўгатэрміновага плана, але клуб апынуўся пад ціскам – выдаткі на заробкі ўжо перавысілі крытычную мяжу ў 90% ад агульнага даходу. І хоць выхад у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў крыху аблегчыў сітуацыю, без еўракубкавай кваліфікацыі ў гэтым сезоне бірмінгемцам давядзецца разглядаць продаж нават ключавых гульцоў.
У «Чэлсі» гэта выдатна разумеюць і ўжо рыхтуюць прапанову.
За сезон Роджэрс правёў 33 матчы, у якіх аформіў 8 галоў і 8 галявых перадач. Статыстыка тут.