Рудзiгер перанёс аперацыю на меніску і прапусціць каля 6 тыдняў (The Athletic)
Абаронца «Рэала» Антоніа Рудзігер прапусціць прыкладна шэсць тыдняў пасля аперацыі на меніску.
У аўторак мадрыдскі клуб пацвердзіў хірургічнае ўмяшанне. Крыніцы The Athletic паведамляюць, што Рудзiгер прапусціць заключныя матчы Ла Лігі, але можа паспець вярнуцца на Клубны чэмпіянат свету, які стартуе для «Рэала» 18 чэрвеня матчам супраць «Аль-Хіляля».
Сам футбаліст у сацсетках прызнаўся, што сем месяцаў гуляў з моцным болем і спадзяецца выйсці на поле яшчэ раней – у паўфінале Лігі нацый паміж Германіяй і Партугаліяй 4 чэрвеня.
Зрэшты, Рудзiгер таксама можа быць дыскваліфікаваны на 4-12 матчаў ва ўнутраных спаборніцтвах. У фінале Кубка Іспаніі супраць «Барселоны» ён быў выдалены за агрэсіўныя паводзіны – паводле рапарту арбітра, абаронца кінуў прадмет з тэхнічнай зоны ў бок суддзі.
Сітуацыя ўскладняецца агульнымі кадравымі стратамі «Рэала»: траўмаваныя Дані Карвахаль, Эдэр Мілітаа і Эдуарда Камавінга. Верагоднай заменай Рудзігера ў цэнтры абароны стане Давід Алаба ці Арэльен Чуамені, які ўжо гуляў на гэтай пазіцыі.
Рудзiгер далучыўся да «Рэала» ў 2022 годзе і выйграў з клубам Ла Лігу, Лігу чэмпіёнаў і Кубак Іспаніі.
У бягучым сезоне ён згуляў 49 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў 3 мячы. Статыстыка тут.