Усе навіны

Давід Рая: «На наступным тыдні «Арсенал» паедзе ў Парыж па перамогу»

Галкіпер «Арсенала» Давід Рая пракаментаваў паражэнне ад «ПСЖ» (0:1) у першым матчы 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«ПСЖ» забіў хуткі мяч. Яны дамінавалі ў першыя 15 хвілін, але я думаю, што пасля гэтага дамінавалі мы. У нас былі моманты, і Данарума здзейсніў некалькі бліскучых сэйваў.

Мы ведаем, што яны шмат валодаюць мячом. У іх быў момант і яны рэалізавалі яго. У нас былі моманты забіць, але зрабіць гэта не ўдалося.

Мы з 25-й хвіліны паказалі, што можам абгуляць любую каманду. У гэтым сезоне мы прадэманстравалі, што можам перамагаць на выездзе, таму на наступным тыдні мы паедзем у Парыж па перамогу», – сказаў Рая для Prime Video Sport.

Матч у адказ пройдзе 7 траўня.