Усе навіны

Біёнчык пра лідарства «Славіі»: «Мы разумеем сваё месца»

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў лідарства каманды ў пачатку сезона.

Пасля шасці матчаў «Славія» займае першае месца ў турнірнай табліцы вышэйшай лігі, маючы ў актыве 14 ачкоў. У «Арсенала» 14 месца і чатыры балы.

– Ці хопіць у каманды рэсурсу на ўвесь сезон?

– Мы усведамляем сябе і разумеем сваю нішу і сваё месца. Усё чамусьці параўноўваюць з мінулым годам. Тады занадта шмат было нюансаў, абставінаў і сыходаў. У некага скончыўся кантракт, другі прыходзіў, каб паспрабаваць праявіць сябе, атрымаць імпульс і далей пайсці, яшчэ адзін хацеў атрымаць выклік у зборную. Нажаль, у нас людзі пасыходзілі. Канешне, гэта паўплывала.

Людзям хочацца нафантазіраваць, дадаць смакаты і пікантнасцяў нейкім сітуацыям. Разважаюць людзі – і на здароўе. Ніхто не пытаўся ў мяне раней, чаму гульцы сыходзілі. Мы планамерна рухаемся з туру ў тур. Усе малайцы, усё добра сябе выяўляюць. Мы жадаем перамагаць. Перамога лепш за ўсё прэзентуе цябе, – сказаў Біёнчык.