Усе навіны

Ямаль – пра адключэнне святла ў Іспаніі: «Я не ведаў, што рабіць»

Вінгер «Барселоны» Ламін Ямаль перад першым матчам з «Інтэрам» у паўфінале Лігі чэмпіёнаў распавёў пра тое, як перажыў адключэнне электраэнергіі ў Іспаніі.

Нагадаем, што ў панядзелак, 28 красавіка, адбыліся адключэнні электраэнергіі ў Іспаніі, а таксама ў некаторых раёнах Партугаліі, Францыі і Андоры.

Па дадзеных аператара электрасетак Red Eléctrica de España (REE), па стане на раніцу аўторка энергазабеспячэнне ў Іспаніі адноўлена на 99%.

«Праўда ў тым, што я ня ведаў, што рабіць. Я прыйшоў сюды, на трэніровачную базу «Барселоны», сустрэўся з некалькімі партнёрамі па камандзе», – сказаў Ямаль.

Адзначым, што раней у Мадрыдзе ў панядзелак, 28 красавіка, было адменена правядзенне матчаў тэнісных турніраў серыі ATP/WTA 1000.

Матч «Барселона» – «Інтэр» адбудзецца 30 красавіка. Пачатак – а 22-й гадзіне.