Усе навіны

Макушынскі – аўтар найлепшага гола ў 6-м туры вышэйшай лігі па версіі АБФФ

Абаронца «Віцебску» Яраслаў Макушынскі – аўтар лепшага гола ў 6-м туры вышэйшай лігі па версіі АБФФ.

У матчы з «Гомелем» (2:0) 27-гадовы гулец на 49 хвіліне матча далёкім ударам паразіў вароты галкіпера Станіслава Кляшчука.

У бягучым сезоне на рахунку Макушынскага шэсць матчаў, адзін мяч і дзве жоўтыя карткі. Падрабязная статыстыка гульца тут.

Пасля шасці тураў «Віцебск» на сёмым месцы ў табліцы ЧБ, набраўшы 10 ачкоў. Столькі ж балаў у мінскага «Дынама», БАТЭ і «Мінска», але яны размяшчаюцца вышэй па дадатковых паказчыках.