Усе навіны

«МЛ» можа выкупіць Глушкова ў «Балтыкі» пасля завяршэння арэнды (Іллёў)

30-гадовы паўабаронца «Балтыкі» з Д2 Расіі Мікіта Глушкоў з вялікай доляй верагоднасці працягне выступы за «МЛ» пасля завяршэння арэнды, паведамляе Сяргей Ільеў.

Арэнднае пагадненне гульца разлічана да 30 чэрвеня 2025-га, а кантракт расіяніна з «Балтыкай" падпісаны да лета 2026-га.

Крыніца адзначае, што расійскаму клубу Глушкоў не патрэбен і клуб будзе вырашаць пытанне па разрыве кантракту. Пры гэтым у Беларусі гульца ўсё задавальняе: і побыт, і стаўленне трэнераў.

У сезоне-2025 ЧБ расіянін аформіў два галы, два асісты і зарабіў адну жоўтую картку. Падрабязная статыстыка тут.