Усе навіны

Генадзь Туміловіч: «Можа, у таварыскай гульні з Расіяй беларусы здымуць памперсы і пойдуць у атаку»

Былы брамнік зборнай Беларусі Генадзь Туміловіч выказаўся пра таварыскі матч паміж беларускай камандай са зборнай Расіі.

Матч пройдзе 10 чэрвеня ў Мінску на Нацыянальным футбольным стадыёне.

«Чакаю матч паміж зборнымі Расіі і Беларусі. З мінулай гульні паміж камандамі мала што памянялася. Расія страціла Цюкавіна. Гэта страта, але не надта істотная. Шкада, што ён выбыў і атрымаў сур'ёзную траўму. У беларускай зборнай вялікіх зменаў не будзе. Гэтая гульня больш патрэбная Беларусі, чым Расеі. Можа, хаця б у гэтай таварыскай гульні беларусы знімуць памперсы і пойдуць у атаку, а не з першых хвілін пабягуць у палон», – сказаў Туміловіч.

Нагадаем, што ў чэрвені 2024 года расіяне разграмілі ў таварыскай сустрэчы беларусаў з лікам 4:0.