Усе навіны

Та пакуль не дамовіўся пра кантракт з «Барселонай», за сітуацыяй сочыць «Баварыя»

Цэнтральны абаронца Джонатан Та, які пакіне «Баер» улетку вольным агентам, пакуль не дамовіўся пра кантракт з «Барселонай», паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Гулец вядзе перамовы з каталонцамі са снежня, але на гэтым этапе дамоўленасці паміж бакамі няма.

«Баварыя» ды іншыя клубы ўважліва сочаць за развіццём сітуацыі.

Джонатан выступае за «Баер» з ліпеня 2015 года пасля пераходу з «Гамбурга» за 9, 5 млн еўра. У гэтым сезоне Та адзначыўся 3 галамі ў 45 матчах за клуб.

Статыстыка і трансферная гісторыя 29-гадовага немца тут.