Чарнухін папоўніў трэнерскі штаб Слесарчука ў «Віцебску»
Беларускі спецыяліст Яўген Чарнухін увайшоў у трэнерскі штаб Ігара Слесарчука ў «Віцебску».
41-гадовы спецыяліст будзе працаваць у якасці памочніка галоўнага трэнера.
Нагадаем, што ў перыяд з 2020 па 2023 гады ён працаваў у якасці галоўнага трэнера «Віцебску».
Адзначым, што Чарнухін - падпісант праўладнага ліста.
З 2023 года спецыяліст займаў пасаду трэнера аналітыка ва «Уфе» з Д2 Расіі.
Нагадаем, што 18 студзеня «Уфа» абвясціла аб прызначэнні на пасаду галоўнага трэнера Амары Тэтрадзэ замест Яўгена Харлачова. Ён разам са сваім асістэнтам Чарнухіным былі пераведзеныя на працу ў моладзевую каманду. У лютым абодва пакінулі клуб.
У бягучым сезоне «Віцебск» займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы вышэйшай лігі, маючы ў актыве 10 балаў пасля шасці сустрэч.