Усе навіны

ФІФА наклала трансферны бан на плоцкую «Віслу» Кучко

Плоцкая «Вісла», за якую выступае беларускі паўабаронца Глеб Кучко, апынулася пад трансферным банам, уведзеным ФІФА. Афіцыйны сайт клуба паведамляе, што абмежаванне звязанае з працэдурнымі прычынамі.

Клубу дадзена 30 дзён для ўрэгулявання сітуацыі і выканання ўсіх патрабаванняў ФІФА.

«Вісла» Плоцк паведамляе, што па працэдурных прычынах ФІФА наклала на наш клуб забарону на трансферы. Клубу прадастаўлена 30 дзён для высвятлення абставінаў, і мы запэўніваем, што рэкамендацыі ФІФА будуць выкананы неадкладна», – гаворыцца ў заяве клуба.

У бягучым сезоне Кучко правёў дзесяць матчаў за «Віслу» ва ўсіх турнірах.

На дадзены момант «Вісла» займае 3-е месца ў першай лізе Польшчы па выніках 30 тураў.