«Чыкага Файр» вядзе перамовы па трансферу Дэ Бруйнэ
Як паведамляе ESPN, «Чыкага Файр» вядзе актыўныя перамовы з паўабаронцам «Манчэстэр Сіці» Кевінам Дэ Бруйнэ наконт магчымага пераходу.
33-гадовы бельгіец раней абвясціў, што пакіне англійскі клуб пасля завяршэння кантракта летам 2025 года.
Нягледзячы на тое, што «Інтэр Маямі» валодае «правамі адкрыцця» (discovery rights) на Дэ Бруйне ў рамках рэгламенту МЛС, клуб пакуль мае максімальна дапушчальную колькасць гульцоў у статусе «designated player» (DP) – гэта Ліянель Месі, Серхіа Бускетс і Жордзі Альба. Усе трое, аднак, могуць пакінуць каманду па завяршэнні бягучага сезона, што стварае патэнцыйнае «акно магчымасцяў».
У той жа час, «Чыкага Файр» мае толькі двух DP у складзе. Па паведамленнях, клуб з Чыкага лічыцца фаварытам на падпісанне Дэ Бруйнэ, апярэджваючы сярод іншых «Нью-Ёрк Сіці» і «Дзі Сі Юнайтэд».
У бягучым сезоне Дэ Бруйнэ забіў 5 мячоў і аддаў 8 асістаў у 34 матчах. Статыстыка тут.
Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы ў топ-чэмпіянатах у адпаведнай укладцы турніру – усе трансферы АПЛ глядзіце тут.