АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Ігар Кавалевіч: «Чаго граху таіць, «Нёман» быў упэўнены, што выйдзем у фінал»
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч патлумачыў ратацыю складу ў матчы ў адказ паўфіналу Кубка Беларусі супраць «Віцебска» (0:1).
– У параўнанні з мінулым матчам вы правялі багатую ратацыю. Гэта было зроблена дзеля таго, каб даць пагуляць футбалістам?
– Не тое, што даць пагуляць, гэта ж не цацка... Уся каманда рыхтавацца, у нас ёсць тактычныя і стратэгічныя задумкі. Чаго граху таіць, мы былі ўпэўненыя ў тым, што выйдзем у фінал, таму людзям, якія сёння не гулялі, трэба было сёння адпачыць.
Мы выбіраем план на матч з тых гульцоў, якія ёсць. На гэтую гульню быў абраны такі склад, – сказаў Кавалевіч.