Усе навіны

«Нёман» прайграў чатыры афіцыйныя матчы запар упершыню з 2019 года

11 мая «Нёман» прайграў «Смаргоні» (0:1) у матчы 8-га тура ЧБ.

Для каманды з Гродна гэта ўжо чацвёртае паражэнне запар у афіцыйных матчах. Да гэтага «Нёман» саступіў у сустрэчы ў адказ з «Віцебскам» (0:1) у паўфінале Кубка, а таксама ў матчах з «МЛ» (0:1) і брэсцкім «Дынама» (0:1) у 7-м і 8-м турах адпаведна.

Такое адбываецца ўпершыню з 2019 года. Тады клуб прайграў пяць сустрэч запар.

У бягучым сезоне «Нёман» ідзе на 12-м месцы ў турнірнай табліцы ЧБ, набраўшы дзевяць ачкоў, у «Смаргоні», якая дасягнула першай перамогі ў сезоне, чатыры балы і 15-я пазіцыя.