В.а. галоўнага трэнера «Смаргоні» Дараховіч: «Прысвячаем перамогу над «Нёманам» дырэктару клуба Люцько»
Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера «Смаргоні» Сяргей Дараховіч пракаментаваў матч з «Нёманам» (1:0) у 8-м туры вышэйшай лігі.
– Не буду хітраваць. Я ў сваю каманду верыў і веру да канца. Нас ужо спісваюць разам з моладдзю з рахункаў, гэта трохі карабаціць. Але скажу адно – мы ў кожнай гульні будзем біцца за перамогу. Нікому з намі лёгка не будзе. І сёння мая каманда гэта паказала, я ганаруся кожным са сваіх хлопцаў. Яны паказалі, што ў Смаргоні ёсць моцная і добрая каманда, якая можа канкураваць з кожным клубам чэмпіянату Беларусі.
Хачу сказаць велізарнае дзякуй кіраўніцтву і дырэктару клуба Паўлу Люцько, які даручыў мне каманду ў такі складаны перыяд, а таксама за тое, што ён робіць для «Смаргоні». Дзякуючы яму мы знаходзімся ў найвысокай лізе і існуём, яго стараннямі. Я бачу, як ён аддаецца гэтай працы. Таму мы – футбалісты і трэнерскі штаб, не можам падвесці. Мы імкнёмся выконваць сваю працу прафесійна, так, як робіць гэта наш дырэктар. І таму сёння гэту перамогу прысвячаем яму.
– Сёння досыць позна вы рабілі замены, вельмі шмат слотаў для ракіровак пакінулі на канец матча. З чым гэта звязана?
– У нас ёсць траўмаваныя гульцы і недаўкамплектаванасць па пазіцыях, шмат хлопцаў гуляе не на сваіх пазіцыях. Таму тых футбалістаў, якія прытаміліся, а гэта было бачна нават мне – у дадзены момант проста няма кім было іх замяніць. У нас былі галоўным чынам атакоўныя гульцы на лаўцы. І таму здымаю капялюш перад хлопцамі. Яны трывалі і вытрымалі гэты тэмп і нагрузку, дамагліся дадатнага выніку.
– Казалі вы і пра негатыўны фон, які апошнім часам склаўся вакол каманды. Ці магчыма, што ён наадварот, згуляў недзе ў плюс, дапамог наладзіць каманду на гэту гульню, каб паказаць крытыкам і скептыкам, што дарма «Смаргонь» спісваецца з рахункаў?
– Я скажу так. Так, у нас сабраны футбалісты, у якіх няма найгрышу ў найвысокай лізе. Легіянеры ёсць, футбалісты з першай лігі, нават з камандаў ніжэй дзеці прыходзілі да нас.
Я бачу, што ў іх ёсць шанц, прынамсі, тут заявіць пра сябе і пайсці далей, у каманду роўнем вышэй. Толькі за кошт гэтага яны тут б'юцца, не кажучы ні пра ніякія грошы. Але яны думаюць пра футбол, і пра тое, як стаць прафесійным футбалістам, трапіць у больш тытулаваную каманду, – сказаў Дараховіч.
У бягучым сезоне ў «Смаргонь» чатыры балы і 15-я пазіцыя ў турнірнай табліцы ЧБ, «Нёман» ідзе на 12-м месцы, набраўшы дзевяць ачкоў.