Усе навіны

Дуглас Луіс: «Ніколі не згадваў пра вяртанне ў «Астан Вілу» – я люблю «Ювентус»

Цэнтральны паўабаронца «Ювентуса» Дуглас Луіс падзяліўся думкамі наконт чутак пра яго магчымае вяртанне ў «Астан Вілу».

«Я казаў пра «Вілу» як пра шчаслівае месца для мяне, мне падабалася быць там і развівацца ў гэтым клубе, але я ніколі не згадваў пра сваё вяртанне.

Не зразумейце мяне няправільна. Я люблю «Ювентус», і я цалкам засяроджаны на нашых мэтах», – сказаў Луіс.

27-гадовы гулец далучыўся да італьянскага клуба летам 2024-га за 51,5 мільёна еўра. У гэтым сезоне ён правёў 823 хвіліны на полі без рэзультатыўных дзеянняў. Падрабязная статыстыка тут.