Усе навіны

«Пары НН» Ганчарэнка пазбегнуў прамога вылету з РПЛ

12 траўня ў 28-м туры РПЛ «Пары НН» беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі перайграў «Крылы Саветаў» (5:2).

«Пары НН» набраў 26 ачкоў і падняўся на 13-е месца ў табліцы.

Ніжагародцы не зоймуць месца ніжэй за 14-ы радок і пазбеглі прамога вылету з РПЛ.

У наступным туры «Пары НН» прыме «Факел» 17 траўня.