Ганчарэнка пасля 5:2 над «Крыламі Саветаў»: «Пары НН» лёгка правёў першы тайм»
Беларускі галоўны трэнер «Пары НН» (Расія, Д1) Віктар Ганчарэнка падзяліўся меркаваннем пра матч 28-га тура РПЛ супраць «Крылаў Саветаў» (5:2).
– Трэба павіншаваць рабят і заўзятараў з перамогай, таму што балы цяпер цяжка даюцца.
Так, мы першы тайм вельмі лёгка правялі. Першы гол надаў нам натхнення, і мы больш настойліва наперад пабеглі.
Гол, які мы прапусцілі на апошніх секундах першага тайма, крыху страпянуў «Крылы», і па ходзе другога тайма быў момант, дзе мы прапусцілі.
Нам трэба было ў другім тайме лепш трымаць мяч. Але, улічваючы, што стыль зараз такі, можа, недзе ад прастаты зыходзім.
Можна было ўцячы ў контратаку для таго, каб пагражаць варотам і трымаць мяч, не аддаючы проста так яго суперніку.
Наша мэта, каб мы эмоцыі захавалі і правялі гэтак жа і на такім жа куражы як сёння, матч з «Факелам», – сказаў Ганчарэнка.
«Пары НН» набраў 26 ачкоў і ўзняўся на 13-е месца ў табліцы.