Усе навіны

Ганчарэнка знаходзіўся ў спісе кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера «Арыса» (24sports.com.cy)

Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка знаходзіўся ў спісе кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера «Арыса» (Кіпр, Д1).

Пра гэта паведамляе 24sports.com.cy.

Цяпер спецыяліст узначальвае «Пары НН» (Расія, Д1).

12 траўня стала вядома, што «Арыс» пасля сыходу Аляксея Шпілеўскага, верагодна, узначаліць Арцём Радзькоў.

Яго апошняе месца працы – «Дынама» Махачкала (Расія, Д1). Там беларус працаваў старэйшым трэнерам.