Усе навіны

«Арыс» Шпілеўскага за тур да фінішу гарантаваў сярэбраныя медалі чэмпіянату Кіпра

12 мая ў 35-м туры чэмпіянату Кіпра «Арыс» сустракаўся з «Амоніяй» (3:3). Падчас матчу «Арыс» саступаў з лікам 0:3.

Каманда з Лімасола за тур да завяршэння турніру гарантавала сабе сярэбраныя медалі.

У каманды 72 ачкі. Залатыя ўзнагароды датэрмінова забяспечыў сабе «Пафас» (79). Трэці – АЕК з Ларнакі (68).

Пасля завяршэння сезона беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі пакіне пасаду галоўнага трэнера «Арыса».