Усе навіны

«Пушча» Баркоўскага вылецела з Д1 Польшчы па спартовым прынцыпе

11 траўня непаламіцкая «Пушча» прайграла «Сталі» з Мялеца (2:3) у 32-м туры чэмпіянату Польшчы.

Такім чынам, каманда, за якую выступае беларускі форвард Герман Баркоўскі, пазбавілася матэматычных шансаў на захаванне прапіскі ў вышэйшым дывізіёне.

«Пушча» займае апошняе, 18-е месца ў чэмпіянаце. Пасля 32 тураў у актыве каманды 27 ачкоў. «Сталь» размяшчаецца на 16-м, маючы ў актыве 29 балаў, «Шленск» з Вроцлава — 17-ы з 28 баламі. Усе тры каманды знаходзяцца ў зоне вылету.

Адзначым, што ў «Лехіі» з Гданьска ў актыве 36 ачкоў, каманда размяшчаецца на 14-м месцы, не маючы матэматычных шансаў на вылет. Аднак з-за пытанняў з ліцэнзіяй магчыма, што клуб не зможа прадоўжыць выступленне ў вышэйшым дывізіёне ў наступным сезоне.

Калі пры такім раскладзе «Пушча» займе 16-е месца, то каманда можа захаваць прапіску на наступны сезон.

22-гадовы Баркоўскі правёў 15 матчаў у бягучым сезоне ў складзе каманды ва ўсіх турнірах, адзначыўшыся чатырма галамі і трыма галявымі перадачамі. Падрабязная статыстыка гульца тут.

Азнаёміцца з табліцай чэмпіянату Польшчы можна тут.